Жончына навука

Людмила Брановская
   Захварэў сусед Піліп.
   Да яго праклён прыліп:
   Села скула на азадак,
   Так, як жонка прадказала,
   На кабет каб не глядзеў,
   Дома з жонкаю сядзеў.

   - Ну такой ужо бяды,
   Што зiрнуў я не туды!
   Што ўвесь вечар на гулянцы
   Абдымаў суседку ў танцы!
   Што такога, далібог!
   З ёю ў сенцах я ж не лёг!

   - Вой, каб толькі ты прылёг,
   Скула села б паміж ног,
   Каб не мог ты ні ляжаць,
   Ні хадзіць і ні уставаць.
   Думай, перш чым паглядзець,
   Бо не будзе як сядзець.

   Наш гаротнік з`ехаў з твару.
   Усё праз гэтую пачвару!
   Жонку песціць, дагаджае,
   Пра каханне ёй спявае,
   Падарункамі трасе,
   Пацалункі ёй нясе.

   - Толькі свой праклён здымі -
   Сорамна перад людзьмі!
   -Ці ты зглузду з`ехаў, дурань?
   Мне навошта, ты падумай?
   На праклён я не мастак!
   Скула ж села проста так.

   Але што ў каго свярбіць,
   Той пра тое і нудзіць.
   Ён і верыць, і не верыць -
   Ну як зноў праклён свой верне!?
   Страх бярэ глядзець у бок,
   Правярае паміж ног...