Колькi год мы жылi у хмарах

Ольга Москалёва
Колькі год мы жылі ў хмарах,
Колькі крокаў ішлі не разам.
Нашы думкі і нашы мары
Сустракаліся час ад часу.

Нашы сэрцы жылі ўспамінамі.
Чаго варта такое жыццё?
І, пакрыўджаныя хвілінамі,
Мы хавалі свае пачуццё.

Колькі словаў пяшчотных не знойдзена,
Колькі складзена вершаў затое
Аб найлепшай той выпадковасці,
Што яшчэ завецца любоўю.

2004, 20 лет