Няма кахання!

Ольга Москалёва
Не закахалася? Ну не дык не.
Усё засталося толькі на паперы.
Лічыла – пачуццё, але ледзь снег
Пачаўся, сэрца зноў захаладзела.

Не атрымалася? Ну добра й так!
Ці хто за гэта запытае строга?
А пачуццё не вернецца, аднак,
Як ні чакай, як ні малі ў Бога.

Не спадабалася? Ці варта марнаваць
Свой і яго час ў стрыманых спатканнях?
Ўсё гэта недарэчная напасць,
Ўсё гэта жарты. І няма кахання.

Няма кахання, я кажу сабе,
Нібы ўпотай пераконваю ў нечым.
Няма, дурная! Выпадкова б’е,
Нібы звон, сэрца перад новаю сустрэчай!

2004, 20 лет