Калыханка

Александр Михан
Вышел в 2021 году альбом Легенды Беларусі.
Альбом можно послушать по ссылке.

https://vk.com/wall-175293274_444

Баю-бай, адпачні мой маленькі,
Баю-бай, час прыйшоў засынай.
Баю-бай, дзень такі караценькі,
Баю-бай, новых сіл назбірай.

Хай нічога ўначы не трывожыць
І спакойным будзе твой сон,
Месяц сіл назбіраць дапаможа,
Не шуміць галінкамі клён.

Баю-бай, ты ў сне падрастаеш
Баю-бай, слухай песню маю
Баю-бай, калі-небудзь скажаш:
Не забыў я матулю сваю.

Засынай любімы сыночак,
Моцным сёння будзе твой сон,
Месяц ноччу страхі прагоніць,
Не шуміць галінкамі клён.