Пахаладала нешта...
У дрыгоце вечар...
I Месяц малады - ледзянясты.
Мы з жонкай на двары сядзiм.
I размауляць нам не к чаму -
за дзень стамiлiся,
нялёгка у старасьцi.
Прастора зорная...
I цiшыня вячэрняя...
I нейкай птушкi сонны лепет.
I зорка паушая -
свой шлях начэркала.
Сядзiм...
Удвух цяплей...
Нам разам лепей...
…
к Косава,познiм вечарам.