Наша Сонца. верш для дзяцей

Татьяна Домаренок
Як у нашай у старонцы
Людзі ўсе чакаюць Сонца.
Яго хмары засланілі,
На зямлю дажджы палілі.

Гэй, вы, хмары-шкоднікі,
Дайце Сонцу родненькаму
Лес і поле асвяціць,
Людзям радасць падарыць.

Дзецям трэба пагуляць,
Каб уночы добра спаць.

Як у нашай у старонцы
У небе вызірнула Сонца.
Вецер хмары разагнаў
І настрой усім узняў.

Асвяціла Сонца поле,
Напітала жыта ўволю.
Сонца летняга цяпло
Людзям шчасця надало.

21.07.19