Ключы ад Бога

Мечислав Курилович
         
Звычайнымі іх можна палічыць –
Любым паадамкнеш усе пакоі;
Іх уручалі першаю вясною,
Ад інтэрната першага ключы.
            Рыгор Барадулін

Ну што ж Ты, Божа, нарабіў?
Свае ключы аддаў яму,
а ён жа мог іх і згубіць
ці сесці з імі ў турму.

І дзе шукаць, і што рабіць –
на Бога ж скаргу не напішаш?
І чым бы цешыўся Белліт?
Што памяркоўных песціць цішай?

Твой Боскі ключ без дубліката!
Твой Боскі ключ, бы ў вечнасць крок!
Дай патрымаць невінаватым,
і перад Богам.
Хоць разок.