Песня влюбленного

Галина Синякова
на белорусском языке


У каханай маёй – васільковыя вочы,
У каханай маёй – быццам шоўк, валасы,
Я шчаслівы таму, што магу побач крочыць:
Не адвесці вачэй мне ад гэткай красы.

         Я цябе адшукаў, нібы папараць-кветку
         І каханне сваё пранясу праз гады,
         Зоркі чуюць мяне, неба гэтаму сведка:
         Будзе сэрца тваім назаўжды, назаўжды…

У каханай маёй – вельмі чулае сэрца,
У каханай маёй – як планета, душа,
Нават словам адным дапаможа сагрэцца:
Аб галоўным спытаць не забудзе спярша.


У каханай маёй – нібы сонца, усмешка,
У каханай маёй –  голас песняй гучыць,
Да яе хай вядуць і дарога, і сцежка:
Я без кветкі сваёй  не змагу болей жыць.