***

Анна Атрощенко
   На днях, навяла парадак у шафе. І знайшла маміны часікі, пра якія ўжо амаль і забылася. Завяла. І нечакана пачула ціхенькае тук-тук... Падзівілася. Часікі пайшлі, сталі працаваць. Пасля таго, як мама адляцела ў незваротны вырай,  яны прыпыніліся. І не працавалі цэлых дваццаць год. Зусім. А тут такое? Містыка. Ды яшчэ якая!