Выпускница

Нина Ковальчук
Выпускніца

Ты такая прыгожая, ўнучка.
І так хутка дарослаю стала.
Быццам ўчора маленькаю ручкай
Ты за шыю мяне абдымала.

А сягоння з сябрамі на сцэне.
Развітаннем запомніцца свята.
І яшчэ хваляваннем не меней,
З уручэннем табе атэстата!

Хутка ў вальсе закружыш, Палінка.
Зноў пяшчотай напоўняцца сэрцы.
Вось і вырасла наша дзяўчынка-
І ў дзяцінства зачынены дзверцы.

У жыцці ўсё даволі складана,
Турбаваць будзе мноства пытанняў.
Зберажы ты сябе ад заганаў,
Помсты, ганьбы і горкіх растанняў.

Зберажы ад няшчырых папрокаў.
Няхай крыўда любові не засціць.
Жыццё шмат дае добрых урокаў
Чалавечую годнасць не страціць.

І ўсё, родная, будзе цудоўна.
Маладосць адчыняе вам дзверы.
Ляжа шлях і шырока, і роўна.
Я жадаю надзеі і веры.

08-06-2019 год