Отечество

Нина Ковальчук
Бацькаўшчына

Малая радзіма, мая працаўніца,
З маленства люблю я мясціны твае.
Бары, дзе збіраем грыбы і чарніцы,
Дзе пахне смалою, зязюлька куе.

Так радасна ехаць па вузенькіх сцежках
Пад шчэбет птушыны і ззянне расы.
Там сціплыя кветкі вітаюць на ўзмежках
І хораша, вольна ад гэткай красы.

Здаецца, і цяжар гадоў не даймае,
І марыцца лёгка пад промнямі сонца.
Душа зноў расчулена птахам ўзлятае-
І верыцца: будзе ў жыцці так бясконца.

Цябе называюць малою радзімай,
А ў сэрцы табе найвялікае месца.
Ты будзеш заўсёды любімай, адзінай
І кожны ў растанні з табой хоча стрэцца.

2-06-2019 г.