Кружева

Нина Ковальчук
Карункі

Як пацеркі на нітку,
Як літары ў радочак,
Ладкую я пяцелькі
Ў карункавы кружочак.

Кручок выводзіць кветку,
А нітка ў такт віецца.
І хутка ўжо сурвэтка
Сваё займае месца.

Пяцельку за пяцелькай
Вывязваю вхвотна.
Бывае чую мелькам,
Што гэта ўжо не модна.

Не зводзячы рахункаў,
Кажу я: "Досыць, годзе!"
Бо прыгажосць карункаў
Была і будзе ў модзе.

12-01-2019 г.