Мой родны кут, як ты мне мiлы

Валентина Ментуз
"Мой родны кут, як ты мне мілы,
забыць цябе не маю сілы",
твае лясы, твае палеткі,
у лузе дыванамі кветкі.

Салодкі водар іх, духмяны,
чарнічныя ў бары паляны,
валошкі сінія ў жыце,
і кужаль хмарак у блакіце.

Птушыны гоман напрадвесні,
у небе жаўруковы песні,
салоўкі пошчакі ў гаі,
і нашы першыя спатканні.

Вясновы сад, дзе пах мядовы,
як аб каханні твае словы,
душы счаслівыя імгненні,
вясны далёкай летуценні...

Ды з лёсам думкі не саўпалі,
адной дарогай дзве не сталі
між берагоў, як тыя хвалі,
прайшло жыццё, зноў аб каханні

Крычыць вясною ў небе сінім
клін шэракрылы жураўліны,
і плачуць белыя бярозы,
гаючым сокам льюцца слёзы.