А белы снег лагодзiць боль душы...

Юрий Боровицкий
***
А белы снег лагодзіць боль душы
Ў глушы высакамернага штукарства.
Пра белы снег, пра глуш сваю пішы
І не зважай на дробязь ашуканства.

Пішы пра тое, як лагодзіць снег
Душу тваю ў глушы ігнаравання
І затрымай радком імклівы бег
Зімовага халоднага світання.

31 студзеня 2019 г.