Снег ляцiць, i ляцiць, i ляцiць...

Юрий Боровицкий
***
Снег ляціць, і ляціць, і ляціць,
І на поўначы свеціцца неба.
І крывая бяроза вісіць,
Бы ад белага снегу аслепла.

І у нітках нямой цішыні
Мяккі снег на галінках ялінак.
Сняцца елкам зімовыя сны.
Не парушу ялін адпачынак.

Не адкрыю акно, не крану
Ні сняжынкі рукою гарачай.
Я кахаю цябе, цябе сню,
Нібы творчага сэрца удачу.

05. 01. 2019 г.