Снег такi мяккi i цёплы...

Юрий Боровицкий
***
Снег такі мяккі і цёплы –
Чыстыя рукі твае…
Снег такі мілы і добры!
Сэрца маё растае…

Сэрца маё цябе помніць,
Рук мазалі, і твае
Вочы, як сіняя поўня…
Так мне цябе нестае!

Як табе, мама, пад снегам?
Цёпла табе там, ці не?
Божа, накрый яе небам!
Снег у высокім акне…

Першага снежня 2018 г.