Певень - задавака

Николай Богданов 6
Певень раз распетушыўся,
Ды з курамі пасварыўся.
І давай ім так казаць:
Не буду болей я чакаць,
Доўга з вамі я вадзіўся,
Сіл няма - зусім стаміўся.
Мне ваш курыны род не люб,
Сёння ж я скасую шлюб.
Перад абразам клянуся:
На качцы заўтра ажанюся.
Досыць вас будзіць з рання,
І так шмат часу страціў я.
Тут шпоры ён свае навёў,
Да качкі сватацца пайшоў.
Ко-ко-ко,кукараку,
Мілая,не лезь у раку.
Ой,не плыві гэтак далёка,
Там,пэўна,будзе ўжо глыбока.
Стаў важна павучаць ён качку,
Па лузе ходзячы ў раскачку.
Тая ж плавае ў стаўку:
За цябе замуж не пайду.
Занадта ты самазадаволены,
А я птах заўсёды вольны.
Ідзі і пасві сваіх кур,
Задавака,тыран,балбатун.
Мы з табою не пара,глядзі,
Нават звычкі розныя ў жыцці.
Тут хвастом яна вільнула,
Ды ў глыб хутчэй нырнула.
Певень грэбень апусціў,
Ды ў куратнік прыпусціў.
Куры пасвіліся на лугу.
"Вазьміце,болей не магу."
Стаў прасіцца ён,прыйшоўшы.
"Ко-ко-ко,кукараку,
Ад каршуна вас зберагу,
Больш сватацца не пайду"
      ***
І ў жыцці бываюць пеўні,
Што кідаюць свае сем'і.
Каб было лёгка жыць зусім
Ды ўсё вылазіць бокам ім.