Песня шлюбная, песня вянчальная

Елена Шамрова
Песня шлюбная, песня вянчальная,
бо з саміх Нябёс Богам даная,
хай у вашых сарцах адклікаецца
і ніколі яна не канчаецца!

Хай вам свеціць неба вясёлкаю,
а Хрыстос будзе ранішняй зоркаю!
Хай каханне Ім зберагаецца,
бо ў Небе ваш шлюб заключаецца!

Люба! Любачка! Імя цудоўнае!
Божай міласці яно поўнае!
Хай пяшчотна Віталь абдымае,
ад халодных вятроў ахіляе!

Чысціня беласнежнага вэлюма...
А наперадзе - вечнасць цэлая!
І рука ў руцэ - як адзіная,
як палёт крыла лебядзінага!

Хай жыццё будзе поўнай аддачай!
Дабраславіць вас Бог - не іначай!!!