З апаленым сэрцам

Ковальчук Тамара Васильевна
У ветру парывах няспынных, у халодным яго дыханні,
Іду я з апаленым сэрцам,.. з радзімай іду на спатканне.

Сячэ меня дождж, быццам плёткай, і б'е, не шкадуючы твару,
А я ўсьміхаюся небу, даю абяцанні ўсім хмарам.

Гады адабралі ўсё шчасце, не бачаць зусім мае вочы,
Але, мой напрамак надзейны: дадому,.. дадому я крочу.   
 
Даўно не сплятаю ўжо ў косы свае валасы я сівыя,
І памяць закрэсліла нечым дарогі ў дзяцінства даўгія.

Шукаю знаёмую хату, лічу ўсе сцяжынкі між тыну...
О, як жа душа мая плача!.. Ад болю бы тут я загіну...

Зноў вецер злы вые і вые, лістоту ў паветра шпурляе,
Ды толькі яго я не чую: рабінка мне голле схіляе.

І зданню выходзіць матуля ў кашулі льняной і з сурвэткай,
Крычу ёй,.. крычу... Ды не чуе яна пад маной мяне гэткай.

Спяшаюся ў луг да дзядулі... Дзе ён, там крынічка бруіцца,
Хачу разам з ім на світанні вадою святой наталіцца.

Ды толькі той луг мне шапоча з вадою знаёмай крыніцы:
-Адна толькі можаш ты зараз вады той крынічнай напіцца.

                01.11.2018 г.