Радзiма Мiцкевiча

Ковальчук Тамара Васильевна
Нараджаў Навагрудак ад веку
Самых лепшых людей Беларусі,
Ды і кожным сваім чалавекам,
Быццам бацька дзяцьмі, ганарыўся.

Пералічваць не буду нікога,
Раскажу пра Міцкевіча сёння,
Пра зямельку, з якое ён родам,
Пра званы, што аб ім толькі звоняць.

Ён вучыўся у Нёмана словам,
Гаварыў з рэчкай хутка-бягучай,
І жыццё ёй аддаць быў гатовы,
Уздымаць хвалі з ветрам лятучым.

У палеткі ён быў закаханы,
У палі з васільковым блакітам.
І дубровам быў сэрцам адданы,
Бы да края душою прышыты.

Меў павагу,  і з верай у Бога,
Ён пісаў пра жыццё чалавецтва –
То Міцкевіча толькі дарога,
Бо славутай паэзіяй звецца!..

Нараджаў Навагрудак заўсёды
Самых лепшых. І зноў нараджае!
І людзей -  скарб зямлі і прыроды,
Над планетай усёй узвышае.


                26.09.2018 г.