Пра Свiцязянку

Ковальчук Тамара Васильевна
Над возерам зноў устае               
Прыгожае сонца ўранні.
Яму Свіцязянка пяе
Аб светлым жыцці і каханні.

А побач хлапец малады:
То плача, то стогне, рагоча,
Знянацку ён трапіў сюды
І выправіць усё зараз хоча.

Балада аб тым існуе,
Аб хлопцы са стрэльбай, дзяўчыне,
Аб тым, як пачуцці свае
Прынёс ён у Свіцязь ундзіне.

Як вобраз прыгожы узнёс,
Да скроняў яе дакранаўся,
Бы гнаў у нязведанне лёс –
У зданне яе заляцаўся.

У лясах і балотах шукаў
Ён зніклую дзеўку-красуню.
На беразе ноччу чакаў,
І зваў да сябе прыгажуню.

Забыўшы пра клятву, што даў,
Глядзеў у бяздонныя вочы,
А вецер ваду ў неба ўзняў
З пракляццем і карай дзявочай.

Віхор, ухапіўшы хлапца,
У бездань забраў назаўсёды…
А памяць не мае канца,
І Свіцязь калыша зноў воду.

Баладай ураджана я,
Міцкевіча словы чытаю.
А думка ўзлятае мая
Туды, дзе дзяўчына гуляе.