Пожелания учителям Пажаданне настаунiкам

Ирина Косенкова
Дарагія настаўнікі,

Хай кожны дзень Вам адкрывае
Свае скарбонкі-таямніцы
І вашы сэрцы наталяе
Здароўем чыстае крыніцы.

А пазітыў усёй планеты
Падорыць Вам свае ўсмешкі,
Складзе ў цудоўныя букеты
Ўсе кветкі з шчасцем ўперамешку.

Сяброўка-восень залатая,
Нібы з якой чароўнай крамы,
Вас падарункамі здзіўляе
У гэты дзень цудоўны самы.

І з аптымізмам незлічоным
Яна над кожным раскрывае
Кахання цуды-парасоны.
Па ім  туга няхай сцякае,

Цярпенне Ваша не пральецца
Праз край напоўненае чашы,
У сэрцах вучняў застанецца
ЛЮБОЎ, АДДАНАСЦЬ, ЧУЛАСЦЬ Вашы!

парасоны (белорусский)-зонтики