Не за медаль пишу

Людмила Воронова Супрун
Не за медаль пішу, не за лісты!

Не за медаль пішу, не за лісты!
Пішу, калі душа ,баліць у жалі,
Што адцвітаюць белыя сады,
Ці прыгажосць зямелькі роднай зжалі.

Пішу задарам, насамрэч «за так»,
Як піша адчуванне сэрца ў скрусе,
Калі звініць пусты ад ветру гляк,
А поўны, бо цяжкі, маўчаці мусіць.

І не тады пішу, калі хачу,
А вось тады, калі захоча неба,
Каб адганяць ад зерня саранчу
На славу дарагога людзям хлеба.