Нестрыманы, неслухмяны вецер...

Юрий Боровицкий
***
Нестрыманы, неслухмяны вецер
Кроплямі дажджу шыбае ў шыбу.
Гэта восень коціцца па свеце
Ў яблыкаў духмяністую гібель.

Гэта процьма яблыкаў пахучых!
І капрызны, наравісты вецер!
Гэта восень так дажджамі мучыць
Успаміны аб кароткім леце.

28. 09. 2018 г.