Моя Беларусь

Валентна Лиштван-Наумец
Мая Беларусь- неабсяжныя нівы,
Працяглыя сцежкі сівой даўніны!
Азёры, лясы, паплавы, быццам дзіва,
Чароўней у свеце няма стараны!

Тут родных парогаў гучаць адгалоскі-
Заўжды мы пачуем іх зблізку, здалёк.
І кожная хата, і горад, і вёска-
Маёй Беларусі радзімы куток!