Пусть же всегда так будет

Валентна Лиштван-Наумец
Сонца цалуе колас,
Хлебнае лашчыць суквецце.
Лье з паднябесся голас-
Гэта спявае вецер.
Рака серабром іскрыцца,
Мчыць у невядомыя далі.
Альховыя завушніцы
Мыюцца ў чыстых хвалях.
Вабіць лянок блакітам,
Кружыць над нівай бусел.
Полымем сыпле жыта-
Цуды майё Беларусі!
Белы дыван рамонкаў
Шчыра лугі накрывае,
Пра родную старонку
Дзесь салавей спявае.
Хай назаўжды так будзе:
Нівы, лянок і бусел.
Вы зберажыце, людзі,
Цуды сваёй Беларусі.