Родной край

Валентна Лиштван-Наумец
                ( песня)

Вось нарэшце я зноў
Завітаю дамоў,
Дзе пяшчотны матулін твар,
Дзе па роднай зямлі
Усе сцяжынкі вялі,
За ваколіцу на абшар.

Прасторы родныя,
Вы сэрцу мілыя,
Птушыным гоманам чаруе май.
Тут сярод водару
Сваёю сілаю
Ты надзяліў мяне, мой родны край!

Без мяне сумаваў
І нямала чакаў
Наш гасцінны, стары парог.
Тут і першы свой крок,
І бацькоўскі ўрок
Назаўсёды ў душы збярог!

Хаціна родная,
Так сэрцу мілая,
Тут пасля гораду сапраўдны рай.
Дамы там новыя
Шматпавярховыя,
А мне мілей за ўсй мой родны край!

Я гляджу ў акно,
Сум на сэрцы даўно-
Не стрымацца яму ад слёз.
Родны твар прытулю,
І святых я малю-
Для матуленькі добры лёс!

Матуля родная,
Такая блізкая-
Зноў на сэрцы квяцісты май!
Мы сядзем за сталом
І разам запяём
Пра родную зямлю- бацькоўскі край!
Пра родную зямлю, пра любы край!