Виртуальная любовь

Валентна Лиштван-Наумец
         БАЙКА.

Інэт- нястрыманы прагрэс,
Інет- пацеха ўсяго свету.
І навуковец, і баўбес-
Усе адданы інэрнэту.

Тут можна ўсё- купіць, прадаць
І плёткі плесці аж да рання,
Ды нават можна адшукаць
І віртуальнае каханне.

Ды пра апошняе асобна
Я тут хачу паразважаць,
І вельмі будзе даспадобы
Такі выпадак расказаць.

Адзіны раз адной асобе
З абліччам “ А -ля Галівуд”,
Прыйшоўся вельмі даспадобы
Ці то японец, ці якут.

Прыгожы, з мышцай накачанай,
Адзенне фірмы “ Не дай Бог”,
З абліччам зоркі Джэкі Чана,
Ды з псячым прозвішчам “Бульдог”.

Вось Галівудская Багіня
Паведамленне хутка шле-
“Мая душа зусім загіне,
Як не адкажаш зараз мне!

Я закахана без хаўтуры
У вочы вузкія твае,
У вусны, нос, мускулатуру,
Узаемнай хвалі не стае.

І вузкавочы адазваўся-
Ці то душа, ці то рэфлекс,
Ды праз гадзіну адбываўся
Іх першы віртуальны сэкс.

Запар мяняліся малюнкі-
Мммм-мы, ббб-бы..
Ляцелі смайлы- пацалункі,
Прылады- фоты для гульбы:
Банты, наручнікі і дзяжкі,
Што чырванеў і манітор.
Мяняліся ў панчохах ляжкі
Да першых петушыных зор.

Дзень ціхім быў, а ўжо пад вечар
Замільгацелі аганькі-
Паведамленні пра сустрэчу
Ляцелі ў розныя бакі.

Ну а праз тыдзень на пероне,
З двух невялікіх цягнікоў,
З глыбінь замыдзганых вагонаў
На выхад рвалася любоў.

Яна з кійком, з суправаджэннем-
Дачкой пад пяцьдзесят гадоў,
З скрыпучым трэскам у каленях,
І з гулькай рэдкіх валасоў.

А ён стаяў, хоць і малодшы,
Ды рост ніжэй за ліліпут.
І страшна звужаныя вочы
Ад віна- водачных пакут.

Сама любоў ламала рукі,
На вынік гледзячы з слязой,
А пара, ўзяўшы ноутбукі
Шукалі профіль кожны свой.

Дзе бабка зорка Галівуда,
Ахвяра водкі там атлет,
І дзе малюнкі твораць цуды-
Хвала табе, о інтэрнэт!