Сыновьям

Валентна Лиштван-Наумец
Вось і срэбра скроні засланіла-
Сведка цяжкіх пройлзенных гадоў.
А жыццё на шчасце падарыла
Двух гарэзаў- хлопчыкаў- сыноў.

Два мае агеньчыкі ў цемры,
Што сагрэюць нават у мароз.
Дзякуй Богу, значыць недарэмна,
Я прайшла праз часам жорсткі лёс.

Хай усё ж гады бягуць наперад,
Вы расціце, хлопчыкі, хутчэй.
Хай усмешкай лёс да вас паверне
Шчыры твар кахання і надзей.

Хай абыйдуць роспач, сум і гора,
Упэўнена ідзіце па жыцці.
Хай вам шчасце разальецца морам,
Што для вас змагла я зберагчы.
Усяго, здаецца, пажадала,
Родныя крывіначкі мае,
А калі чагосці будзе мала,
Успомніце адразу пра мяне.

Пра цяпло бацькоўскага парога,
Дзе ступілі самы першы крок,
Дзе для вас жыццёвая дарога
Прыпаднесла мудрасці ўрок.

Вас сустрэне подых роднай хаты,
Ласкаю атуліць, цеплынёй.
Зразумееце- чым у жыцці багаты,
Абавязаны вы толькі ёй.