Грёзы матери

Валентна Лиштван-Наумец
Туп, туп, туп малыя ножкі-
Маладзец, сыночак!
Ну ступай яшчэ хоць трошкі,
Вось ужо і крочыш.

Маці цешыцца сыночкам,
Лашчыць, прытуляе,
Калыханкі днём і ноччу
У хаце не змаўкаюць.

Ты расці хутчэй, сыночак,
Маці на ўцеху.
Мой зялёненькі дубочак,
Цяжкіх дум прарэха.

А як вырасцеш вялікім,
Выйдзем мы ў поле.
Вечар будзе ціхім, ціхім,
Як не быў ніколі.

Станем мы на ўскраі поля,
Паглядзім на нівы,
І адчуем, што не бачыць
 Прыгажэй мясціны.

І куды лёс не закіне,
У горы ці ў шчасці,
Помні родныя мясціны,
Дзе люляла маці.