Вясна

Валентна Лиштван-Наумец
У небе сонейка звісае,
Снягі сыйшлі ўжо з палёў.
І цёплы ветрык навявае
Лясную песню ручаёў.

А дрэўцы ў пошуках убрання
Паклоны б’юць ва ўсе бакі.
І вось ужо вясны пасланне
Разносяць дзесці жаўрукі.

Зямля матуля ўздыхнула,
Пад  белым пухам до ляжаць.
Пара зацішша ўжо мінула
І хутка час папрацаваць.

Пяшчотным водарам вясновым
Дыхнула ўсё і ажыло.
І птушкі шчэбетам чароўным
Вясну вітаюць і цяпло!