Весна идёт

Валентна Лиштван-Наумец
Вясна будуе міражы
Рознакаляровымі алоўкамі.
Са стрэхаў звоняць капяжы,
Палі красуюць размалёўкамі.

Усё прачынаецца ад сну,
Хоць адступаць зіма не хоча.
І нават песню пра вясну
Сарока дзесь стракоча.

Прыходзь хутчэй, вясна- красна,
Уладарка цуда прыгажосці!
Прачніся, чуеш ты, пара,
Даўно цябе чакаем у госці!