Цёплая ранiца. Верасень. Сонца...

Юрий Боровицкий
***
Цёплая раніца. Верасень. Сонца.
Росныя травы. Ляціць матылёк.
Неба бязмежнае ў сіні бясконцай –
Лета кароткага свежы глыток.

Цёплая раніца. Росныя травы.
Неба бязмежнае – лета глыток.
Выйсці за дзверы, узяцца за справы,
Ўліцца ў бясконцы жыццёвы паток.

21. 09. 2018 г., Радашковічы