Першае каханне

Валентна Лиштван-Наумец
Як хочацца дзяўчынкаю зноў стаць,
Вярнуць назад сустрэчы, раставанні.
І пад дзявочы першы белы вальс
Прыпомніць першае ў жыцці каханне!

У віхры адчуванняў праляцець
Пад зорным небам, пад вясновым сонцам.
Шчаслівым, светлым позіркам глядзець
Каханню ў вочы  доўга і бясконца.

І хай гады бязлітасна бягуць,
І здрадніцкія заляглі маршчыны,
Але і зараз не дае заснуць
Шчаслівы смех бясклопатнай дзяўчыны.