Родны твар

Валентна Лиштван-Наумец
Хай гады пралятаюць як птушкі,
Павуцінка на скроні лягла,
Але ўсё ж такі стаць Папялушкай
Мара ў сэры з дзяцінства ўрасла.
 І аднойчы на досвітку летнім,
Пад дурманячы спеў салаўёў,
Макіяжы з жаночым сакрэтам
З патаемных мясцін дастаём.
Па- мастацку жаночыя рукі
Так чаруюць над тварам сваім,
Што вакол нават родныя ўнукі
Хмураць вочы, як цёткам чужым.
Пачакайце, малечы, хвіліну,
І сукенка ўжо стан аблягла.
Унукі ў слёзы: “ Ці ж гэта дзяўчына
Толькі ўчора бабуляй была”?!
Мама, тата, дзе наша бабуля?!
Хіба дрэнна ёй з намі было?!
Можа часам пакрыўдзіў дзядуля
І пайшла ў другое сяло?!
А ўчарайшняя цуда- бабуля
Усміхнулася шчыра ўсім:
“ Проста лета душу ўскалыхнула
І крылом зачапіла сваім.
Салаўіная песня на ранку
Абудзіла маю маладосць.
Калі шчыра сказаць, без падману,
Для мяне дык і старасць, што госць!
Вось стамлюся ад цяжкай работы,
 Дык здаецца і старасць прыйшла,
Але ж часта такая ахвота
Выйсці ў танец на ўскраю сяла.
Як калісці на добрых вячорках
Станцаваць кракавяк ці факстрот,
Але ж трэба рабіць падвячорак
І яшчэ безліч розных турбот.
Тут унукі з усмешкай застылі,
У маўчанні нявестка і сын,
Зразумелі, як мала любілі
Родны твар у суквецці маршчын.
І унукі птушынаю зграяй
Дзівідзі ўключылі якраз.
Сын шапнуў: “ Ты зусім маладая,
Я цябе запрашаю на вальс!”