Воспоминания

Валентна Лиштван-Наумец
(Прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа).

У нудных вачах лістапада
Я бачу сляды ўспамінаў.
Як шэпча вясковая хата:
“ Даўно ён мяне пакінуў”.

А часам, здаецца на ранні.
Што скрыпнулі дзесь палавіцы,
І вос ужо чыста ўбраны
Маленькі Кастусь мітусіцца.

І зноў ажывілася хата,
Бярозка цяплом скалыхнула,
Ды злосны вятрун лістапада
Завыў “ Усё мінула, мінула”.

А дзесці ў Вязынцы ціхай
Таксама хаціна сумуе,
Пазнаўшы і гора, і ліха
З пяшчотаю памяць шануе.

Бо памяць як рэчка- крыніца,
Не вырвеш як смецце з карэннем.
Празрыстай вадой будзе ліцца,
Развеецца мудрым насеннем.

Ды зноў лістападаўскі вецер
Усё глушыць у жудасным гуле.
Раве, завывае- не верце,
Даўно ўсё мінула, мінула..

І раптам праз гул маразяны
Пяшчотаю зноў пацягнула.
І подыхам цёплым, духмяным
Матуля- зямліца ўздыхнула.

Мінула? Так так усё мінула,
Мінулі астрогі, няволя,
Знявага, што лёс іх кранулі
Такая нялёгкая доля…

Але ж засталася іх мова
У вершах, паэмах і прозе.
У народзе жыве “ Бандароўна”,
“ Паўлінка” са сцэн не сыходзе.

І кожная думка і слова
Да болю ў сэрцы кранае.
І любая родная мова
Як песня гучыць, не сціхае.

Зямля ўздыхнула ўголас
І ціха, з пяшчотай сказала
“ У вяках будзе жыць Якуб Колас,
Жыве сярод нас і Купала”!

Зямліца заплюшчыла вочы,
І вецер не гне больш галіны.
Зацішша.. І толькі не хочуць
Спакою адны ўспаміны.