Першае каханне

Валентна Лиштван-Наумец
Вясна праходзіць па далінах,
У сэрца смутак навявае
Пра тыя дні, калі дзяўчынай,
Шукала лёс свой сярод гаю.
Шапталі ціхенька бярозы,
Аб першым сонечным каханні.
І след дзявочы мылі росы,
Калі спяшала на спатканне.

І пах чаромхавы над лесам
Дурманіў сэрцы маладыя,
Што на зямлі было ім цесна
І  сэрцы рваліся ў вырай.

Туды, дзе зоркі мільгацелі,
Благаслаўляючы каханне.
А ноч ахутвала ценем,
Як дзіўным, казачным убраннем.

Ды раптам нітку залатую,
Свой промень выпусціла сонца.
І цёплым подыхам пястуе
Каханне шчыра і бясконца.

Здавалася, канца не будзе
Пачуццям, позіркам, спатканням,
Але зімовы снежны студзень
Наканаваў нам раставанне.

З тых пор жыццёвая карціна
Сюжэты, фарбы ўсё мяняе,
Але вясновыя даліны
Чамусці смутак навяваюць…