Ты нiякi не срэбны...

Юрий Боровицкий
***
Ты ніякі не срэбны,
Ты ўсё ж залаты,
Нібы сум непатрэбны,
Светлы сум малады!

Маладзік вераснёвы,
У асеннюю ноч
Павісі над дубровай,
Ад акенца не збоч!

Ты ніякі не срэбны!
Залатое святло
Лі на сум мой ганебны
Праз аконнае шкло!

19. 09. 2018 г.