Уцекачы

Роман Янан
Чаму бягуць няспынныя хвіліны?
Чаму ніколі не збаўляюць бег?
Раней я думаў, што яны жывыя...
Бягуць, смяюцца, быццам чалавек.

Так часам людзі бег свой запаволяць.
Дзіцячы смех у даросласці аціх.
Куды бяжыце вы? Туды дзе ходзяць?
Уцякаеце, пакінуўшы ўсіх.

Вы ведаеце, дзе жыве дзяцінства
І мабыць старасць бачылі здалля.
Мяча ды пораху адчулі вы адзінства,
Што было ўчора, што будзе пасля.

Спыніцеся! Малю вас! Дайце волі!
Мне трэба, трэба больш секунд, часоў...
Не буду больш я іх губляць ніколі
На шум пустых і непатрэбных слоў.