Цёплы верасень. Ранiца. Цвыркаюць птушкi...

Юрий Боровицкий
***
Цёплы верасень. Раніца. Цвыркаюць птушкі.
То вясковыя ластаўкі ўюцца, крыляцца.
І над яблычным раем маленькія мушкі –
У смузе вераснёвай, як пчолкі, раяцца.

А паветра празрысцее, сонца ўзыходзіць.
Прачынаецца вецер бадзёры і свежы.
У апошнім чароўным сваім карагодзе
Звонкіх ластавак сем’і садзяцца на межы.

19. 09. 2018 г.