Песняру

Валентна Лиштван-Наумец
( Прысвечаны 120-годдзю з Дня нараджэння М.Багдановіча).

Сто дваццаць год не гасне зорка,
І сто гадоў радкі звіняць.
Аб чалавечай долі горкай,
Чытаеш- слёзы не стрымаць.

Аб долі горкай і мужыцкай,
Палітай потам і нудой.
Як перажыць і як скарыцца
Крыштальнай, чыстаю душой?
Бядноту, крыўду і няволю-
Народ- гаротнік і паэт.
І стогне верш народным болем,
Вясковай песняй лье куплет.

Пра васільковыя прасторы,
Пра далеч ніваў залатых.
І зноў радок, авіты горам-
Жыццём нявольніцкім ткачых.

І вершы дружнай грамадою
Ідуць на бітву за народ.
Пяро рукою маладою
Вядзе зняволеных у паход.

За лёс мужыцкі беларусаў,
За будучыні светлы шлях.
Каб знішчыць ганьбу і прымусы,
Перамагчы галечу, страх.

Надзею шле пяро паэта,
Ды шлях кароткі песняра.
І песня лёсу не дапета,
Бо згасла сэрца змагара!

Ды толькі не пагасла зорка,
І свеціць людзям праз вякі.
І вольным сельскім надвячоркам
Спяваюць песні мужыкі.

Як мары светлыя паэта
Ляцяць матывы над зямлёй.
І кожны верш яго сагрэты
Любоўю, памяццю людской.