Мая Беларусь

Валентна Лиштван-Наумец
            
Мая Беларусь, мой валошкавы рай,
Дзе пах чабаровы, чаромхавы квецень.
Мой родны і любы загадкавы край,
Ты самы прыгожы на свеце!

Аблашчаны ветрам, шумяць каласы,
Вясёлкавы поплаў і пах сенажці.
Крыштальныя кроплі студзёнай расы
І клёкат бусліны ля гаці.

Узгоркі, даліны, абшары, лясы,
Блакітныя стужкі рачулак.
І сцежкі лясныя, нібы паясы-
Душы маёй вечны прытулак!

Мая Беларусь, сінявокі мой край,
Зямелька мая дарагая.
Дзе позірк чаруе валошкавы рай,
А сэрца салоўкай спявае!