Вясна

Валентна Лиштван-Наумец
       
Люблю вясновы пах чароўны,
І сінь пралесачкаў лясных.
Цвіценне бэзу і чаромхаў-
Нязменных веснікаў вясны.

Люблю я сонца веснавое,
І маладыя ручайкі.
Як дзесці рянішняй парою
Зальюцца ў небе жаўрукі.

Люблю вясновае я неба,
І шыр бяскарйнюю палёў.
І павуцінак тонкіх зрэбру,
І зелень першую лясоў.

Такая прыгажосць навокал,
Што птушкай хочацца мне стаць.
Узляцець пад самыя аблокі,
Вясну- красуню праслаўляць.