Не варты нiчога ужо той чалавек

Ковальчук Тамара Васильевна
Не варты нічога ўжо той чалавек,
Які свой народ не шануе,
І ганьбіць яго чалавечы ўвесь век,
Памылкі, няўдачы пільнуе.

Без сораму здрадзіць яму, прадае,
І марыць быць там, за мяжою.
За грошы душу, гонар свой аддае,
У пагоні за марай чужою.

Не варты нічога ўжо той чалавек,
Які над Радзімай смяецца,
І бруд вылівае ў мовы сусек,
За значнасць краіны не б'ецца.

Не мы выбіраем зямлю і род свой,
А Неба дае на ўсё згоду.
Пражыць у краіне мы можам чужой -
Радзіма адна назаўсёды!

Не варты нічога ўжо той чалавек,
Які да бацькоў без пашаны,
Які адвярнуўся ад продкаў навек,
Жыве ў ілюзорным падмане.

                19.09.2018 г.