Родная мова

Валентна Лиштван-Наумец
ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.


Мы зусім "абруселі"- і гэта не нова,
Хоць павольна вяртаем свае карані.
Толькі дзе ж ты,гаротная,родная мова,
Ці настануць калі твае лепшыя дні?

Ты мужыцкай лічылася з даўняга веку,
Ды ўсё ж за цябе на пакуты ішлі.
І цярпелі нягоды,пагарду і здзекі,
Хто заўжды прысягаў беларускай зямлі.

Мы адданы гісторыі- гэта выдатна,
Мы вяртаем культуру нашчадкам сваім.
А вось мову пазнаць,хіба можа не здатны?
Шмат каму усё роўна- на тым і стаім.

Як каму растлумачыць, што роднае слова-
Кроў і пот нашых продкаў,сучаснасці твар.
Ды па здрадніцку мы беларускую мову
Так бяздумна мяняем,як быццам тавар.

Я не маю тут мэты кагосьці пакрыўдзіць,
Але ж ,добрыя людзі,мае землякі.
Спадзяюся душой,што часіна надыйдзе-
Будзе ліць наша мова ва ўсе гучна бакі!

Каб без крыўды,пагарды,усякіх прымусаў,
Ганарыцца мы моваю роднай маглі.
Ганарыцца і тым,што мы беларусы-
Дзеці самай пргожай і мірнай зямлі!