Первое мая

Валентна Лиштван-Наумец
Вось ізноў наш першамай настаў-
Свята міру, працы, маладосці.
Паланіў душу, ўсхваляваў,
Успаміны запрасіў у госці.

Дружна мы- дзяўчаты,юнакі,
Ішлі пад песні строем на парадзе.
Нават на раздоллІ жаўрукі,
Спаборнічалі ў святочным ладзе.

Якія ж маладыя мы былі-
Жылі сумленна и без прагматызму.
І хай асабнякоў не набылі,
Застаўся дух святла і аптымізму.

Цяпер не вельмі лёгка стала жыць,
І свет незразумелы і складаны.
Ды ўсё ж не перасталі даражыць,
Мінулым- ім мы выхаваны.

Дык хай заўжды жыве наш першамай,
Хай будзе песняў і святла багата!
Хай радасць у сэрцах льецца цераз край,
У свята працы, маладосці свята!