Нясвiжскi замак

Ковальчук Тамара Васильевна
У Нясвіжы ёсць замак прыгожы,
Радзівілаў дзе род колісь жыў.
Ён адзіны такі ў свеце Божым,
Бо кахання, жыцця сведкай быў.

Там пакоі ўсе ў золаце, срэбры,
Мармуровыя вазы наўскрозь,
А да гэтай вялікай патрэбы -
Караля Сігізмунда шмат слёз.

Пахаваўшы у Вільне каханку,
Не згадзіўся з яе небыццём.
У Нясвіж крочыў пешшу да ранку,
Каб вярнуць яе зноў у жыццё.

Ведзьмака запрасіў у свой замак,
Загадаў, каб вярнуў Басі дух.
Прыхіліўшыся ціха да брамы,
Бачыў здані каханае рух.

Не стрымаўся... Абняўшы за плечы,
Праляцеў скрозь прывід дарагі...
Для княгіні стаў вечнасцю вечар
І той замак, азёр берагі.

Ходзіць ночкамі ў чорным убранні
Караля свайго кліча, заве.
Прамільгнуўшы над возерам зданню,
Па-над горадам з жалем плыве.

Дыямантам стаіць у Нясвіжы,
У агранцы лясоў і вады,
Замак з Барбарай - сэрцам прэстыжу,
Дзе кароль слёзы ліў малады.

                13.09.2018 г.