Я усё табе аддам

Ковальчук Тамара Васильевна
Я ўсё табе аддам, калі захочаш,
Ты толькі мне дакладна напішы.
Аддам табе сусвет за твае вочы,
За шчасце быць з табою на мяжы.

За шчырыя пачуцці і сустрэчы,
Якім няма канца праз мноства год,
За наш апошні, без памылак, вечар,
Ды без вымоў за боль былых няўзгод.

Я ўсё табе аддам: зямлю і неба,
І святасць чатырох стыхій усіх.
Аддам табе жыццё, кавалак хлеба,
Апошні дзень, кашулю з плеч маіх.

За сэрца тваё цёплае табе я
Змагу прынесці лепшыя дары.
За тое, што без слоў рабіць умееш
Прыгожым свет, з якім душа гарыць.

Я ўсё табе аддам ужо за тое,
Што ты жывеш у гэты цяжкі век,
Што беражэш каханне, як святое,
Нясеш высока званне - Чалавек.

                05.09.2018 г.