Я чую

Ковальчук Тамара Васильевна
Я чую...
Я чую тваё дыханне
І бачу, як ты ідзеш.
Спяшаешся на спатканне,
Бы мары свае нясеш.

Я веру...
Я веру тваёй усмешцы,
І ведаю вуснаў смак,
Які падарыў на сцежцы -
Дагэтуль салодка так!

Я чую...
Я чую, як ты гаворыш,
І скроні малюеш мне.
Цудоўныя цуды творыш,
Бы я ў чароўным сне.

Я веру...
Я веру ў тваё каханне,
У адданасць і гонар твой.
Ты шчасце маё, жаданне,
Завея мая, спакой.

            03.09.2018 г.