Гонар краiны

Ковальчук Тамара Васильевна
Першыя літары, першыя словы,
Першы прыгожы буквар -
То беларускай зямелечкі мова,
То Беларусі ўсёй твар.

Рэч нарадзілася добрай, зычлівай,
Льецца лагодненька так.
З ёю і край незалежны, шчаслівы,
Ён бы стваральнік, мастак.

Разам сабраныя песні і казкі
Леглі на ліст дарагі.
Усю прыгажосць беларускую з ласкай
Кніг берагуць берагі.

Можа сабой Беларусь ганарыцца,
Добрым пачаткам святым.
Мова жыве і, як зорка, іскрыцца
З краем, народам сваім.

                02.09.2018 г.